У Баранавічах з’явіўся беларускамоўны клас

У Баранавіцкай гімназіі № 4 з першага лістапада пачаў працу беларускі шосты “Д” клас.



mova.jpg

Фота: potrebitel.by
Пакуль там навучаецца толькі дзве дзяўчынкі – Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык. Jasia Malashczanka i Alisa FilipczukДзеля магчымасці навучацца на роднай мове як бацькам, так і дзецям давялося прыкласці шмат намаганняў, кажа маці Ясі Таццяна Малашчанка: – Змагаліся доўга. Але неяк нечакана дазволілі. Не думалі, што гэта ўсё адбудзецца ўжо падчас навучальнага года. Бог нам вельмі дапамагаў праз добрых людзей. tacciana malashczanka p dzecmi Дырэктар гімназіі Вадзім Шчарбакоў кажа, што ў гімназіі ёсць настаўнікі, якія будуць выкладаць па-беларуску. Гарадскія ўлады дапамаглі з фінансаваннем. І клас плануюць пашыраць: – Я думаю, што ўжо ніякіх праблем не будзе. І паведамляем, што ў гэты беларускамоўны клас, калі ёсць жадаючыя, будзем яшчэ набіраць дзяцей. Мы толькі “за”. Бацькі дадаюць, што дзеля пашырэння беларускамоўнага класа трэба правесці добрую рэкламную кампанію як дырэкцыі гімназіі, так і работнікам гарадскога аддзела адукацыі.

Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/u-baranavichakh-zyaviusya-belaruskamou/ У Баранавічах з’явіўся беларускамоўны клас 3 гадзіны таму Выдрукаваць Пракаментаваць (0) Падзяліцца У Баранавіцкай элітнай навучальнай установе – гімназіі №4 – з першага лістапада пачаў працу беларускі шосты “Д” клас. IMG_2205gimnasija Пакуль там навучаецца толькі дзве дзяўчынкі – Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык. Jasia Malashczanka i Alisa FilipczukДзеля магчымасці навучацца на роднай мове як бацькам, так і дзецям давялося прыкласці шмат намаганняў, кажа маці Ясі Таццяна Малашчанка: – Змагаліся доўга. Але неяк нечакана дазволілі. Не думалі, што гэта ўсё адбудзецца ўжо падчас навучальнага года. Бог нам вельмі дапамагаў праз добрых людзей. tacciana malashczanka p dzecmi Дырэктар гімназіі Вадзім Шчарбакоў кажа, што ў гімназіі ёсць настаўнікі, якія будуць выкладаць па-беларуску. Гарадскія ўлады дапамаглі з фінансаваннем. І клас плануюць пашыраць: – Я думаю, што ўжо ніякіх праблем не будзе. І паведамляем, што ў гэты беларускамоўны клас, калі ёсць жадаючыя, будзем яшчэ набіраць дзяцей. Мы толькі “за”. Бацькі дадаюць, што дзеля пашырэння беларускамоўнага класа трэба правесці добрую рэкламную кампанію як дырэкцыі гімназіі, так і работнікам гарадскога аддзела адукацыі.
Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/u-baranavichakh-zyaviusya-belaruskamou/

Пакуль там навучаецца толькі дзве дзяўчынкі — Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык.

www.racyja.com__wp_content_uplo_0fcb466d1f067518e6843eba6f2d5231.jpeg

Фота: Радыё Рацыя

Дзеля магчымасці навучацца на роднай мове як бацькам, так і дзецям давялося прыкласці шмат намаганняў, распавядае маці Ясі Таццяна Малашчанка:

— Змагаліся доўга. Але неяк нечакана дазволілі. Не думалі, што гэта ўсё адбудзецца ўжо падчас навучальнага года. Бог нам вельмі дапамагаў праз добрых людзей.

Дырэктар гімназіі Вадзім Шчарбакоў кажа, што ў гімназіі ёсць настаўнікі, якія будуць выкладаць па-беларуску. Гарадскія ўлады дапамаглі з фінансаваннем. І клас плануюць пашыраць:

— Я думаю, што ўжо ніякіх праблем не будзе. І паведамляем, што ў гэты беларускамоўны клас, калі ёсць жадаючыя, будзем яшчэ набіраць дзяцей. Мы толькі “за”.

Бацькі дадаюць, што дзеля пашырэння беларускамоўнага класа трэба правесці добрую рэкламную кампанію як дырэкцыі гімназіі, так і работнікам гарадскога аддзела адукацыі.

Радыё Рацыя