У Беларусі падаражэлі паслугі ДАІ
У Беларусі павышаны тарыфы на паслугі (работы), якія аказваюцца (выконваюцца) Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыяй. Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Мінэканомікі ад 3 кастрычніка 2014 года №68.
Згодна з дакументам, тарыф за выезд супрацоўніка ДАІ для прыёму па месцы размяшчэння навучальнай арганізацыі кваліфікацыйнага экзамену на права кіравання механічным транспартным сродкам павышаны з 40 тыс да 50 тыс. рублёў за гадзіну.
Гадзіну за прадастаўленне аўтадрома для навучання ваджэнню (на аўтамабілі ўладальніка) складзе 13 тыс. рублёў (ране 12 тыс. рублёў).
Удзел супрацоўніка ДАІ ў пасяджэннях прыёмных камісій і прыёмачных, кваліфікацыйных і іншых выпрабаванняў транспартных сродкаў, складовых частак іх канструкцыі і дадатковага абсталявання падаражэла са 150 тыс. да 200 тыс. рублёў за выпрабаванне.
Выдача копій дакументаў, якія паслужылі падставай для ажыццяўлення рэгiстрацыйных дзеянняў у дачыненні да транспартнага сродку складзе 25 тыс. за камплект (раней 22 тыс.), копій матэрыялаў справы аб адміністрацыйным правапарушэнні — 30 тыс. (25 тыс.).
Суправаджэнне аўтамабілем ДАІ цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў, небяспечных грузаў пры іх перавозцы да 10 кіламетраў ўключна складзе 110 тыс. рублёў (раней 90 тыс.), да 20 кіламетраў ўключна — 170 тыс. (140 тыс.), звыш 20 кіламетраў — 220 тыс. (180 тыс.).
Узгадненне зместу інфармацыі на папяровых (кнігі, брашуры, плакаты, іншая друкаваная прадукцыя) і электронных носьбітах, якая закранае сферу забеспячэння бяспекі дарожнага руху, складзе 120 тыс. за адзін друкаваны лісток (раней 90 тыс.).
Дакумент уступае ў сілу праз пяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.