У Беларусі запрацаваў папулярны відэасэрвіс Netflix
У Беларусі зараз даступны стрымінгавы відэасэрвіс Netflix.

З netflixlife.com
У Беларусі зараз даступны стрымінгавы відэасэрвіс Netflix, паведамленне пра запуск па ўсім свеце з'явілася на сайце сэрвісу. Але ёсць некаторыя выключэнні: Крым, Паўночная Карэя і Сірыя не ахоплены сервісам з-за санкцый, пад пытаннем запуск у Кітаі.
Першы месяц глядзець фільмы і серыялы можна бясплатна (але рэгістравацца ўсё адно трэба). Потым — па падпісцы, ёсць тры тарыфа: «Базавы» за 8 еўра ў месяц, «Стандартны» за 10 еўра і «Прэміўм» за 12 еўра. Усе фільмы даступны толькі па-ангельску.

Амерыканская кампанія Netflix заснавана ў 1997 году, цяпер абслугоўвае больш 70 мільёнаў карыстальнікаў у 190 краінах свету. Менавіта на гэтым відэасэрвісе выходзяць «Картачны домік», «Грэйс і Фрэнкі», «Непахісная Кіммі Шмідт», «Аранжавы – хіт сезона» і «Джэсіка Джонс». Галоўная перавага сэрвісу ў тым, што гэта, па сутнасці, энцыклапедыя заходняга тэлебачання: менавіта карыстальнікі Netflix могуць колькі заўгодна легальна глядзець усе сезоны «Сяброў», брытанскі і амерыканскі «Офіс», «Вар'ятаў», «Ва ўсе цяжкія» і інш.
Паводле «Как тут жить»