У Славянск ўвайшлі БМП з расейскімі сцягамі (відэа)

Шэсць БМП увайшлі ў Славянск. Зараз бронетэхніка стаіць за выканкамам, у цэнтры горада. Каля ваенных машын блізу двух дзясяткаў мясцовых жыхароў скандуюць "Малайцы" і "Данбас", — паведамляе "5 канал". Вайскоўцы кажуць, што яны нібыта з украінскай арміі, але журналістам падходзіць блізка да БМП і здымаць забараняюць.  

Як раней перадаваў карэспандэнт LifeNews, БМП з расейскімі сцягамі ехаліь па трасе Харкаў-Растоў у бок Славянску. Узначальвае калону з шасці БМП аўтамабіль, на якім едзе самаабвешчаны мэр Славянску Вячаслаў Панамароў.