У дачыненні да былога дырэктара КСУП "Племптушкарэпрадуктар "Праўда" распачата крымінальная справа
Пракурорам Мінскай вобласці распачата справа ў дачыненні да былога дырэктара КСУП "Племптушкарэпрадуктар "Праўда", дэпутата Гаранскага сельскага савета дэпутатаў Мінскага раёна 26 склікання па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі).
Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзела пракуратуры Мінскай вобласці Аляксандр Бяліцкі, былы дырэктар падазраецца ў тым, што ў жніўні 2011 года, дзйнічаючы насуперак інтарэсам
службы, злоўжваючы сваімі службовымі паўнамоцтвамі з карыслівай і асабістай зацікаўленасці, імкнучыся пазбегнуць неспряльных наступстваў па працы ў сувязі з невыкананнем даведзенага да прадпрыемства
задання па вытворчасці збожжавых і зернебабовых культур, а таксама імкнучыся заняць першае месца сярод сельгаспрадпрыемстваў у спаборніцтве і атрымаць належную за гэта прэмію, даў указанне галоўнаму
аграному прадпрыемства ўнесці заведама непраўдзівыя звесткі ў афіцыйныя дакументы аб зборы збожжжа, а таксама даў указанне падначаленаму яму брыгадзіру кармаскладу аб унясенні заведама непраўдзівых
звестак аб прыняцці і апрыходаванні на склад збожжа, якое было прыпісана і фактычна туды не паступала.
У выніку гэтых дзеянняў работнікамі прадпрыемства былі ўнесены заведама непраўдзівыя звесткі ў афіцыйныя дакументы, якія адлюстроўваюць колькасць сабранага збожжа, а менавіта было прыпісана 1.160 тон
збожжа. У выніку злоўжывання дырэктарам сваімі службовымі паўнамоцтвамі пры складанні заведама непраўдзівых дакументаў была залішне налічана і выплачана заработная плата вадзіцелям і механізатарам,
аператарам сушыльных комплексаў, выплачаны абавязковыя страхавыя ўзносы ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, выплачаны падаходны падатак і спісаны гаруча-змазачныя матэрыялы на агульную суму больш
чым 46 млн. рублёў, чым прадпрыемству прычынены ўрон у асабліва буйным памеры.
Крымінальная справа накіравана для вытворчасці папярэдняга расследавання ва ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН