У Дзятлаўскім раёне зруйнавалі мураваны вадзяны млын з ансамблю сядзібы Пратасевічаў
Фармальна знішчэнне гістарычнага будынку адбылося законна, таму што ён не меў статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.
![vadzjany_mlyn_u_aharodnikakh.jpg vadzjany_mlyn_u_aharodnikakh.jpg](/img/v1/news/full/vadzjany_mlyn_u_aharodnikakh.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вадзяны млын у Агародніках, фота http://forum.globus.tut.by
Мураваны чатырохпавярховы вадзяны млын быў практычна апошнім з ансамблю сядзібы Пратасевічаў, якая калісці размяшчалася ў Агародніках (Дзятлаўскі раён), на маляўнічым беразе Моўчадзі.
Грамадскае аб’яднанне “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” настойвае, што неабходна ўводзіць гістарычныя аб’екты ў прававы кантэкст, а менавіта — складаць прапановы на наданне ім статуса помнікаў і дасылаць у Міністэрства культуры.
У Агародніках, напрыклад, пад аховай дзяржавы было толькі гарадзішча. Калі ж гістарычны аб’ект мае прававы статус, яго знішчэнне з’яўляецца
крымінальным злачынствам, а не мерапрыемствам па добраўпарадкаванню, як тлумачаць мясцовыя ўлады знішчэнне мураванага вадзянога млыну.