У калядных набажэнствах прыняло ўдзел больш за 118 тысяч чалавек

Больш за 118 тысяч чалавек прынялі ўдзел у набажэнствах у Беларусі з нагоды святкавання праваслаўнага Раства Хрыстовага.



molitva1.jpg

Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі Віктар Новікаў.

Набажэнствы прайшлі ў больш чым 820 дзеючых праваслаўных цэрквах і храмах. Асаблівая ўвага надавалася забеспячэнню грамадскага парадку і бяспекі.

“Правапарадак непасрэдна ў месцах правядзення набажэнстваў быў забяспечаны ў поўным аб'ёме. Парушэнняў не дапушчана”, — сказаў Віктар Новікаў.