Мітрапаліт Павел: Кожны павінен прынесці да Віфлеемскіх ясляў любоў
Там, дзе няма любові, узаемнай падтрымкі і адказнасці, там няма ні шчасця, ні паўнаты быцця, кажа ў калядным пасланні мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх ўсяе Беларусі Павел.
фота church.by
Дарагія і ўзлюбленыя ў Госпадзе Праасвяшчэнныя архіпастыры, увесь святарскі, дыяканскі і манаскі чын, набожныя міране — верныя дзеці Беларускай Праваслаўнай Царквы! Сардэчна віншую ўсіх вас з вялікім і светлым святам Ражджаства Хрыстовага!
Следам за старажытнымі мудрацамі сёння ўсе мы, прыведзеныя Віфлеемскай зоркай, радасна накіраваліся да ясляў Бажэственнага Дзіцяці — Госпада нашага Іісуса Хрыста: Бог уцялесніўся, каб абнавіць свет, каб людзі «жыццёмелі,іўдостальмелі» (Ін. 10: 10). Святы апостал і евангеліст Лука паўтарае словы Ангела пра тое, што ў горадзе Давідавым «нарадзіўся вам сёння... Спасіцель, Які ёсць Хрыстос Гасподзь» (Лк. 2: 11). Наколькі ж вялікія невымоўная міласэрнасць і бязмежная любоў Госпада, Які прынізіўся дзеля нашага спасення! Тварэц неба і зямлі сышоў на зямлю, каб адкрыць Сябе людзям і ўказаць нам шлях у Нябеснае Царства.
Ражджэственскія малітвы нашай Святой Царквы з’яўляюцца працягам таго славаслоўя, якое ў дзівосную ноч Ражджаства ангельскім спевам напоўніла ўвесь свет, горні і дольні: «Слава ў вышніх Богу і на зямлі мір, у людзях добрая воля»... Сёння Гасподзь Уседзяржыцель кладзецца ў яслі нашых сэрцаў, у якіх адбываецца наша ўсынаўленне Самому Тварцу. Успамінаючы, як мудрацы «узрадаваліся радасцю вельмі вялікаю. І, увайшоўшы ў дом, яны ўбачылі Дзіця з Марыяю, Маці Яго, і, паўшы, пакланіліся Яму; і, адкрыўшы скарбніцы свае, прынеслі Яму дары: золата, ладан ісмірну» (Мф. 2: 10-11), мы павінны спытаць у сябе: а што ж мы прыносім да ясляў, якія прынялі Неўмяшчальнага Бога?
Яму не патрэбны ні наша слава, ні нашы матэрыяльныя дасягненні; марныя думкі і штодзённыя турботы, імкненні людзей узвысіцца адзін над адным з’яўляюцца пылам у вачах Бога. Ва ўсе часы людзі, якія заганарыліся і аддаліліся ад Бога, у выніку рабіліся нікчэмнымі і няшчаснымі.
Няхай жа будзе нашым дарам Бажэственнаму Дзіцяці моцная і шчырая вера, прыклад якой дае нам Прасвятая Багародзіца, бо Яна сказала Архангелу Гаўрыілу, які абвясціў Ёй добрую вестку: «вось, Я — раба Гасподняя; няхай будзе Мне па слову твайму» (Лк. 1: 38). Прападобны Яфрэм Сірын піша, што Дзева Марыя — «Дачка Святла, таму што праз Яе азарыліся Святлом і свет, і жыхары яго». Святая Царква заклікае нас з верай несці свету гэтае Святло, Якое ёсць Гасподзь наш Іісус Хрыстос.
Кожны з нас, для каго Гасподзь — Айцец Нябесны, абавязкова павінен прынесці да Віфлеемскіх ясляў яшчэ адзін дар — любоў: любоў адзін да аднаго, да ўсіх навакольных людзей — гарачую і дзейсную, бо «па тым пазнаюць усе, што вы Мае вучні, калі любоў будзеце мець паміж сабою» (Ін. 13: 35). Побач з намі заўсёды ёсць тыя, хто пакутуе, падае духам, адчайваецца, старыя і нядужыя, хворыя, гаротныя і самотныя. Неабходна разумець, што там, дзе няма любові, узаемнай падтрымкі і адказнасці, гатоўнасці ўсё жыццё прынесці ў дар тым, каго любіш, там няма ні шчасця, ні радасці, ні паўнаты быцця. Гасподзь і Спасіцель чакае ад верных дзяцей Святой Царквы добрых пладоў — служэння любові і міласэрнасці дзеля нашых бліжніх.
У дні святкавання Ражджаства Госпада і Спасіцеля нашага Царква Хрыстова заклікае да радаснай і ўдзячнай малітвы, і мы ўзносім хвалу і падзяку ўцялесненаму Сыну Божаму, Які прынёс на зямлю вечнае спасенне, любоў і мір, за ўсе Яго дабрадзействы і міласці, дараваныя ў мінулым годзе, за Яго ўсемагутную дапамогу, што ўмацоўвала нас у выпрабаваннях, якія мы пераадольвалі з верай і спадзяваннем на Бога.
Любоў і мірнае адзінства прынёс на зямлю Гасподзь наш Іісус Хрыстос: «няхайусебудуцьадно: якТы,Ойча,уваМне,іЯўТабе,такняхайіяныўНасбудуцьадно» (Ін. 17: 21). Найвышэйшая мэта, указаная прыйшоўшым на зямлю Спасіцелем, — мірнае адзінства людзей у адзінстве з Богам, у адной праваслаўнай веры, у Адзінай, Святой, Саборнай і Апостальскай Царкве.
Дарагія і ўзлюбленыя ў Госпадзе Праасвяшчэнныя архіпастыры, айцы, браты і сёстры! Зноў і зноў віншую вас са светлым і радасным святам Ражджаства Хрыстовага і малітоўна жадаю невычэрпнай благадатнай дапамогі Божай у вашай працы дзеля славы Беларускай Праваслаўнай Царквы, дзеля славы Бацькаўшчыны нашай, на радасць усім нашым бліжнім. Амінь.
Падаецца ў скарачэнні. Крыніца:church.by