У Мінску затрымалі людзей з Канстытуцыяй, якія дабіваюцца вырашэння праблемы адпісак з органаў суда і пракуратуры
8 мая прадстаўнікі Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры з усіх рэгіёнаў краіны былі затрыманыя каля сталічнай плошчы Незалежнасці.
8 мая прадстаўнікі Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры з усіх рэгіёнаў краіны былі затрыманыя каля сталічнай плошчы Незалежнасці.
Людзі ішлі з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь у руках ад чыгуначнага вакзала, каб перадаць Аляксандру Лукашэнка, які выступаў ў Доме ўраду са штогоднім пасланнем да народа і парламента, свой зварот і
падарунак — расцяжку з тэкстам: “Артыкул 40 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: “Кожны мае права накіроўваць асабістыя або калектыўныя звароты ў дзяржаўныя органы. Дзяржаўныя
органы, а таксама службовыя асобы абавязаны разгледзець зварот і даць адказ па сутнасці ў вызначаны законам тэрмін.
Прыкладна каля 10.30 прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы былі затрыманыя супрацоўнікамі праваахоўных структур у цывільным падчас выхаду на плошчу Незалежнасці. Пры гэтым падарунак кіраўніку
дзяржавы быў канфіскаваны, хаця супрацоўнік праваахоўных структур абяцаў вярнуць расцяжку і нават назваўся. Але расцяжка так і не была вернутая.
Паколькі тыя, хто сабраўся, адмовіліся перадаць тэкст звароту ў сакратарыят парламента, ім прапанавалі накіраваць у Дом ураду прадстаўніка грамадскасці. Але людзі адмовіліся, бо жадалі прайсці ў Дом
ураду і сустрэцца з прэзідэнтам. Мітынгоўцам паабяцалі, што пасля таго, як Лукашэнка закончыць свой выступ і адкажа на пытанні, з людзьмі сустрэнецца “хто-небудзь з
чыноўнікаў.
Але праз пяць гадзін, калі Лукашэнка пакінуў парламент, супрацоўнікі праваахоўных органаў заявілі людзям, што яны ўжо вольныя і могуць ісці куды хочуць. Прадстаўнікі грамадскай ініцыятывы ў атачэнні
невядомых у цывільным прайшлі ў Дом ураду, дзе іх ніхто не чакаў.
У інтэрв’ю карэспандэнту “Новага часу лідар ініцыятывы, юрыст Тамара Сяргей адзначыла, што “за апошнія пяць гадоў мы трыццаць пяты разоў звяртаемся да Аляксандра
Лукашэнкі. Аднак на ўсе звароты атрымлівалі адказы ад чыноўнікаў Адміністрацыі прэзідэнта. Мы не аднойчы ставілі пытанне пра сустрэчу з кіраўніком дзяржавы, аднак нам заўсёды адказвалі, што такой
магчымасці няма. Вось чаму сёння, калі прэзідэнт выступаў з пасланнем, мы прыйшлі да Дома ўраду дзеля таго, каб быць пачутымі і сустрэцца з кіраўніком дзяржавы для вырашэння праблемы адпісак з
органаў суда і пракуратуры. Але нас падманулі так, як падманваюць чыноўнікі, якія на нашы канкрэтныя пытанні даюць не адказы, а адпіскі. Мы не чулі паслання прэзідэнта народу і парламенту. Але лічым,
што становішча ў краіне стала яшчэ горшым, чым год таму. Бо нам ўся цяжэй адстойваць свае правы і правы нашых родных і блізкіх.