У мінскім цырку разбіўся мотафрыстайліст (відэа)

Інцыдэнт адбыўся 20 чэрвеня падчас выступу удзельнікаў атракцыёну «Экстрым-рэкорды Гінэса». 



cyrk2.jpg

Адзін з мотафрыстайлістаў, які на матацыкле мусіў праляцець над арэнай, стартаваўшы з трампліна на ўваходзе на арэну, не змог адолець патрэбную адлегласць і пры прызямленні ўрэзаўся ў мэталічную канструкцыю. Здарэнне запісаў на відэа і выклаў у інтэрнэт карыстальнік Twitter @yura_gulick. Як бачна з ягонага відэа, мотафрыстайліст мог атрымаць сур’ёзную траўму, паколькі не толькі моцна ўдарыўся аб канструкцыю прыёмніка, але і ўпаў са значнай вышыні. Як пачуваецца пацярпелы артыст?
«Зламаў руку, цяпер пачуваецца лепш. Не хвалюйцеся, залечыць траўму і будзе выступаць зноў», — сказалі ў цырку карэспандэнту Радыё Свабода 21 чэрвеня.