У мінскім McDonald's з'явяцца дранікі і блінцы?

Усе аб'екты сферы грамадскага харчавання мусяць забяспечыць наяўнасць у меню старонкі страў беларускай нацыянальнай кухні.



x_3a0c8c77.jpg

Гэтая ініцыятыва належыць намесніку старшыні Мінгарвыканкама Андрэю Дамарацкаму. мяркуецца, што абавязковая наяўнасць у меню страў беларускай кухні падвысіць якасць абслугоўвання насельніцтва і гасцей сталіцы, папулярызацуе нацыянальную кухню.

Новаўвядзенне не тычыцца аб'ектаў, якія спецыялізуюцца на падрыхтоўцы страў нацыянальных кухняў іншых народаў.

Адначасова Мінгарвыканкам выйшаў з хадайніцтвам перад Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь аб замацаванні дадзенай ініцыятывы на заканадаўчым узроўні.

У Мінску  функцыянуе каля 40 буйных рэстаранаў і кафэ, якія спецыялізуюцца на беларускай кухні. Сёння ў сталіцы працуюць 2 350 аб'ектаў грамадскага харчавання на 147 тыс. месцаў.