У Мінску міліцыя разагнала акцыю па раздачы бясплатнай ежы бяздомнікам

У раёне ст. метро «Усход» у Мінску сёння, 2 лютага, была спынена акцыя актывістаў ініцыятывы «Ежа замест бомб», удзельнікі якой раздавалі бясплатную еду бяздомнікам.



food_not_bombs.jpg

Як паведаміў карэспандэнту «Нашай Нівы» актывіст ініцыятывы Валера, падчас акцыі да іх падышлі тры супрацоўнікі міліцыі, прымушалі сысці ў двары, а Валеру загадалі сесці ў машыну. Але актывісты і мясцовыя жыхары заблакавалі яе, не давалі выехаць. Праз нейкі час прыехала дадатковыя сілы міліцыі і хлопца звезлі ў РАУС, дзе перапісалі дадзеныя і адпусцілі.
«Ежа замест бомб» праводзіць ініцыятыву кожны тыдзень у 3 кропках горада, пастаянна падкармліваюць бяздомнікаў бясплатнай ежай, але апошнім часам на іх пачалі зноў ціснуць.

nn.by