У Мінску прайшло чацвертае паседжанне Беларускага грамадскага трыбуналу над сталінізмам

Тэма паседжання — “Вайсковыя злачынствы сталінізму”.



trybunal.jpg

Правядзенне трыбуналу прымеркавалі да гадавіны эвакуацыі вязняў мінскіх турмаў, калі  без суда і следства былі рассталяныя тысячы зняволеных. У якасці абвінаваўцаў выступілі гісторыкі Ігар Кузняцоў, Анатоль  Валахановіч, грамадскі дзеяч Алесь Макаеў, пісьменнік Ілля Копыл.

Ігар Кузняцоў падкрэсліў, што  у перыяд з 1933 па 1945 гг. нацыстамі было знішчана каля  55 млн. чалавек, а камуністы забілі каля 100 млн человек. Ен адзначыў, што злачынствы, якія можна кваліфікаваць, як вайсковыя, пачаліся яшчэ ў перадваенны перыяд. Так, у 1937 г. была асуджаная і расстраляная па ілжывым абвінавачванні ў спробе вайсковага перавароту група высокапастаўленых  камандзіраў РККА. Сярод іх  — Міхаіл Тухачэўскі. За «контррэвалюцыйныя злачынствы» былі асуджаныя тысячы камандзіраў і чырвонаармейцаў.  Па дадзеных архіва Вайсковай калегіі Вярхоўнага суду СССР, да вышэйшай меры пакарання ў 1938 годзе былі прысуджаныя 52 ваенных, у 1939-м —112 і ў 1940-м — 528. Ужо ў перыяд вайны па абвінавачваннях у контррэвалюцыйных злачынствах быў арыштаваны 21 генерал.

Вайсковае злачынства — гэта і заключэнне Пакта аб ненападзе з Германіяй ды падпісанне сакрэтнага пратаколу аб размежаванні сфер ўплыву СССР і Трэцяга рэйха. Згодна з гэтым таемнам пратаколам, СССР пачаў праводзіць акты захопу суседніх тэрыторый у якасці саюзніка Гітлера. 

Мноства вайсковых злачынстваў было здзейснена па распараджэнні Сталіна або з яго ўхвалення. Ліквідацыя амаль усіх польскіх афіцэраў, якія здаліся ў палон у палон ў 1939 г. (4,5 тысячы расстраляных у Катыні  — усяго толькі адзін эпізод гэтай акцыі),  — самы наглядны таму прыклад, які атрымаў шырокую агалоску.

Але злачынства непараўнальна большага размаху засталіся па сутнасці незаўважанымі, у іх ліку — забойства або смерць у лагерах ГУЛАГу тысяч нямецкіх салдат і афіцэраў, якія трапілі ў палон у 1943 — 1945 гг .; дадамо да гэтага масавыя згвалтавання салдатамі Чырвонай Арміі жанчын у акупаванай Германіі, не кажучы ўжо пра сістэматычнае разрабаванне прамысловых прадпрыемстваў у краінах, занятых Чырвонай Арміяй.


 
Грамадскі дзеяч Алесь Макаеў  і гісторык Анатоль Валахановіч  больш падрабязна распавялі пра  расстрэлы вязняў турмаў, якія адбываліся ў першыя дні вайны ў Беларусі. Вядома, што ахоўвалі вязняў Беларусі і Літвы 42-я брыгада канвойных войскаў НКУС СССР (штаб у Мінску). У яе склад уваходзілі 226-ы і 240-ы канвойныя палкі паліцыі. 226-ы полк дыслакаваўся ў Мінску (з падраздзяленнямі ў Вілейцы, Заслаўі, Маладзечна, Свянцянах і Глыбокім), а 240-ы полк — у Вільні. Акрамя іх, у склад брыгады ўваходзілі 131-ы асобны канваір батальён (АКБ) са штабам у Гродна, 132-і АКБ са штабам ў Брэсце, 135-ы АКБ са штабам ў Баранавічах.


ЦК КПБ  ужо 23 чэрвеня 1941 выдаў пастанову аб тэрміновым прывядзенні ў выкананне прысудаў у дачыненні да зняволеных, асуджаных да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу.


Зняволеных мінскай «Амерыканкі», Валадаркі 24 на 25 чэрвеня 1941 калонамі па 200-300 чалавек у кожнай павялі па магілёўскай трасе. Відавочцы ўзгавалі, што сярод шэрай масы «зэкаў» вылучалася група людзей у доўгіх шынялях. Паводле публікацый гісторыка Ігара Мельнікава, гэта былі афіцэры польскай арміі і каталіцкія святары. 


Расстрэльваць зняволеных пачалі яшчэ ў прыгарадзе Мінска. 25 чэрвеня ў Трасцянцы былі растраляныя вязні "Амерыканкі". Уся магілёўская траса была ўсланая трупамі гэтых няшчасных людзей. Урочышчы Цагельня і Высокі Стан каля Ігумена(Чэрвеня) сталі брацкай магілай для соцень людзей многіх нацыянальнасцяў.


Эвакуацыя турмы ў Вілейцы пачалася 24 чэрвеня 1941 г. Зняволеных вывелі ў двор і падзялілі на дзве калоны: палітычных і крымінальных злачынцаў. Першых было каля 2 тысяч, другое каля 600. Акрамя гэтага, з турмы вывелі каля 200 зняволеных жанчын. Усіх арыштаваных павялі праз Плешчаніцы ў бок Барысава. Адну з груп зняволеных (каля 150 чалавек) супрацоўнікі НКУС павялі ў кірунку вёскі Хаценчыцы і неўзабаве ўсіх расстралялі ў лесе. Праз некалькі дзён родныя і блізкія тых, хто знаходзіўся ў зняволенні ў вілейскай турме, пайшлі ў след за калонай і знайшлі астанкі расстраляных людзей. Каля 30 зняволеных са звязанымі рукамі было выяўлена каля вёскі Сосенка, мноства трупаў знайшлі каля вёсак Касута і Малмыгі. Страшэнныя падзеі адбыліся і ў Глыбоксай турме. Апагеем  стаў расстрэл каля вёскі Мікалаева каля Улы, калі за пятнаццаць хвілін былі забітыя сотні людзей.

На паседжанні грамадскага трыбуналу з абвінавачваннямі ў адрас сталіністаў выступіў Ілля Копыт, аўтар аўтабіяграфічнай кнігі “Нябышына. Вайна”. Ен абвінаваціў  Сталіна і Панамарэнку ў наўмыснай арганізацыі правакацый так званымі “партызанамі” дзеля таго, каб падштурхнуць немцаў на правядзенне рэпрэсій супраць мірнага насельніцтва, што прывяло к да вялікіх ахвяраў — людзей забівалі і "партызаны", і немцы.


На  грамадскім  трыбунале было вырашана правесці паседжанне з удзелам прыхільнікаў сталінскага рэжыму, даць магчымасць ім выступіць у якасці адвакатаў перад тым, як будзе вынесена заключэнне трыбуналу 29 кастрычніка 2015 г. у Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій.