Украінскі БТР пратараніў мікрааўтобус з Беларусі

Ва Украіне мікрааўтобус з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі сутыкнуўся з ваенным БТР. У выніку ДТЗ пацярпелі тры чалавекі.

20597477_1582864255071421_359500683851550241_n.jpg

Бронетранспарцёр, якая пераязджала дарогу Роўна-Кастопаль каля Ровенскага ваеннага палігона, не размінуўся з мікрааўтобусам Volkswagen з Беларусі, кіроўца якога ехаў на базар у Роўна, каб набыць рэчы для дзяцей-школьнікаў, піша «Вячэрні Роўна».
Пра ДТЗ таксама паведамлялі ў сацыяльных сетках відавочцы.


У выніку сутыкнення пацярпелі тры чалавекі, якія знаходзіліся ў салоне мікрааўтобуса. Ім выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу. Па паведамленні мясцовай паліцыі, здарэнне будзе расследаваць ваенная пракуратура.



Паводле naviny.by
Фота з Фэйсбуку Ліаны Дзіноўскай