Улады Брэста добраўпарадкуюць паркоўку ў мікрараёне Кавалёва

Брэсцкім гарвыканкамам будзе разгледжана пытанне аб уключэнні ў план на 2018 год работ па абсталяванню паркоўкі асфальтабетонным пакрыццём у мікрараёне Кавалёва. Такі адказ атрымалі актывісты кампаніі «За наш горад» на свой калектыўны зварот.

parkouka_logo.jpg

Зварот падпісалі больш за 100 гараджан. На месцы стыхійнай стаянкі мясцовыя жыхары хацелі б бачыць сучасную пляцоўку, дзе знайшлося б месца і паркоўцы аўтамабіляў і зялёнай зоне.

«Мы атрымалі прамежкавы адказ і разлічваем, што наша пытанне будзе вырашана станоўча. На двары 2017 год, а двор выглядае, як 100 гадоў таму. Таму мы просім гарадскія ўлады абсталяваць тэрыторыю паміж дамамі па вул. Луцкая і алеяй Дзмітрыя Гвішыяні пад аўтамабільную паркоўку з цвёрдым пакрыццём, добраўпарадкаваць пешаходныя дарожкі, закласці зялёныя зоны. Гэта будзе садзейнічаць павышэнню якасці жыцця берасцейцаў» — пракаментаваў сітуацыю Сяргей Мазан, ініцыятар звароту, актывіст кампаніі «За наш горад».

parkouka_2_logo.jpg

У Брэсцкай вобласці ў межах кампаніі «За наш горад» грамадскія актывісты аказваюць дапамогу жыхарам рэгіёнаў у вырашэнні мясцовых праблем.