Уладзь Яроменак на волі пасля 15 сутак у СІЗА

Увечары 3 студзеня з ізалятара на Акрэсціна на свабоду выйшлі грамадскія актывісты, арыштаваныя за акцыю 19 снежня.

Нагадаем, тады на прыступках Чырвонага касцёла, дзе людзі запальвалі знічкі ў памяць пра падзеі ў дзень апошніх прэзідэнцкіх выбараў, амапаўцы схапілі некалькі дзясяткаў чалавек.

 

Самае вялікае пакаранне — 15 сутак адміністрацыйнага арышту — атрымалі Максім Вінярскі, Юрась Шпак-Рыжкоў, Аляксандр Валанцэвіч ды сябры “Маладога Фронту Раман
Васільеў, Уладзь Яроменак і Ігар Кішко.

 



Увечары 3 студзеня з ізалятара на Акрэсціна на свабоду выйшлі грамадскія актывісты, арыштаваныя за акцыю 19 снежня.
Нагадаем, тады на прыступках Чырвонага касцёла, дзе людзі запальвалі знічкі ў памяць пра падзеі ў дзень апошніх прэзідэнцкіх выбараў, амапаўцы схапілі некалькі дзясяткаў чалавек.
 
Самае вялікае пакаранне — 15 сутак адміністрацыйнага арышту — атрымалі Максім Вінярскі, Юрась Шпак-Рыжкоў, Аляксандр Валанцэвіч ды сябры “Маладога Фронту Раман Васільеў, Уладзь Яроменак і Ігар Кішко.
 
Дарэчы, як зазначалі ў судзе сведкі, маладафронтаўцы стаялі пад самым касцёлам і не мусілі трапіць у рукі міліцыянтаў. Калі ж пачалася тузаніна, хлопцы сталі ў ланцуг, каб абараніць жанчын ды дзяўчат, а пасля і самі апынуліся ў міліцэйскай машыне.

Паводле www.radyjo.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: