Урад зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе
Ва ўрадзе зацвердзілі графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе. Рашэнне замацавана пастановай ад 9 кастрычнiка 2019 г. № 688.

Савет Міністраў пастанавіў перанесці працоўныя дні ў 2020 годзе:
з чацвярга 2 студзеня на суботу 4 студзеня;
з панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня;
з панядзелка 27 красавіка на суботу 4 красавіка.
Таксама арганізацыям прадастаўляецца права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.