Усходні эканамічны кангрэс у Беластоку

18–19 верасня ў будынку Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку — адна з найвялікшых дыскусій на тэму эканомікі ўсходняй Польшчы, яе сувязей з краінамі-суседкамі ды еўрапейскімі дзяржавамі, з удзелам больш чым 1300 чалавек. Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі будзе адмысловым госцем другога дня Усходняга эканамічнага кангрэсу.



thumbs_dsc09247.jpg

Галоўнай ідэяй кангрэсу з’яўляецца, між іншым, прэзентацыя эканамічнага патэнцыялу польскага ўсходняга рэгіёну, яго ацэнка як каштоўнага пасярэдніка ў адносінах паміж Усходам і Захадам Еўропы. Двухдзённая серыя дэбатаў, сустрэч і суправаджальных мерапрыемстваў пройдзе з удзелам гасцей з Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны, краінаў Еўропы.

Усходні эканамічны кангрэс — гэта найважнейшае такога кшталту мерапрыемства ў Цэнтральнай Еўропе. Удзельнікі кангрэсу абмяркоўваюць супрацу паміж Польшчай і ЕЗ у цэлым, а таксама краінамі Усходняй Еўропы ды шукаюць магчымасці развіцця гэтай супрацы. Як кажа арганізатар кангрэсу Войцех Кусьпік, усходні рынак сёння – гэта вялікае пытанне.

Сапраўды, ніхто не ведае, як будзе развівацца канфлікт ва Украіне. Гэта рызыка ў супрацы з Усходам, якая толькі ўзрастае. І гэтая рызыка двухбаковая. Прыклад гэтага — эмбарга. Але будзем спадзявацца, што такія сустрэчы штораз будуць паляпшаць сітуацыю, наладжваць партнёрскія стасункі, якія будуць палягаць на даверы, канкрэтных праектах і канкрэтнай супрацы.

Цягам двух дзён Усходняга эканамічнага кангрэсу сустрэнецца звыш тысячы гасцей, якія ўдзельнічаюць у некалькіх дзясятках дыскусійных панэляў са сферы бізнесу, здароўя, энергетыкі, гандлю і палітыкі.

thumbs_DSC09242.JPG

thumbs_DSC09243.JPG

thumbs_DSC09244.JPG

thumbs_DSC09245.JPG

thumbs_DSC09246.JPG


thumbs_DSC09249.JPG

thumbs_DSC09251.JPG

thumbs_DSC09252.JPG

thumbs_DSC09255.JPG


Паводле Беларускае Радыё Рацыя

Фота Радэк Дамброўскі