Тэрарысты ў Данецку захапілі консульствы Польшчы і Чэхіі
У Данецку тэрарысты і расійскія ваенныя працягваюць захопліваць адміністрацыйныя будынкі.

Як паведаміў спікер СНБА Андрэй Лысенка, у панядзелак яны захапілі спарткомплекс “Алімпійскі”, дом Гаспадарчага суда Данецкай вобласці і будынкі консульстваў Польшчы і Чэхіі.
У жніўні ў Луганску тэрарысты выкралі і забілі ганаровага консула Літвы Мікалая Зелянцова.
Лысенка таксама паведаміў, што баевікі забараняюць выкладанне гісторыі Украіны, украінскай мовы і літаратуры.
“Прадстаўнікі самаабвешчанай “новай улады” патрабуюць замяніць усю інфармацыю на вучэбных стэндах, напісаную на ўкраінскай мове, на рускую”, — дадаў ён.
Акрамя таго, адзначыў Лысенка, тэрарысты прымушаюць супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў горада вывучаць законы Расіі.