Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон аб люстрацыі
Закон мае назву "Аб ачышчэнні ўлады". 16 верасня па ім было некалькі галасаванняў і, нарэшце, удалося набраць 231 голас "за" з 246 зарэгістраваных дэпутатаў.
У гэты час на вуліцы праходзіў мітынг, які арганізавалі "Аўтамайдан" і "Правы сектар". Раней актывісты перакрывалі аўтамабілямі вуліцу Грушэўскага і падпальвалі пакрышкі, патрабуючы прыняць закон.
Фота — Facebook, ria.ru