Клічко пра 100 дзён свайго мэрства: У нялёгкім баі наша каманда перамагла

Мэр Кіева Віталь Клічко прадставіў сёння сваю справаздачу аб праведзенай працы па кіраванні горадам.



1410248578_5496.jpg

Віталь Клічко

"Я ўпэўнены, што магу даваць справаздачу, і, калі казаць баксёрскай тэрміналогіяй, у першым раўндзе — за гэтыя 100 дзён — у нялёгкім баі наша каманда перамагла", — цытуе яго УНІАН.

Ён прадставіў ключавыя прыярытэты, над якімі пачала працаваць яго каманда. Пасля прадстаўлення справаздачы Клічко ў чарговы раз падкрэсліў, што без падтрымкі кіяўлян не зможа змяніць жыццё ў сталіцы, і заклікаў жыхароў горада садзейнічаць працы яго каманды. У сваю чаргу мэр паабяцаў змагацца з карупцыяй, рэалізаваць рэформы і рэагаваць на ўсе звароты жыхароў сталіцы.

Паводле www.day.kiev.ua