Вячаслаў Сіўчык: Законы аб Данбасе — гэта новая Мюнхенская змова
“Законы аб асаблівым статусе раёнаў Данбасу і адтэрміноўка ўвядзення зоны вольнага гандлю — гэта новая Мюнхенская змова”, — такое меркаванне Радыё Рацыя выказаў лідар Руху салідарнасці "Разам", зарэгістраванага ва Украіне, Вячаслаў Сіўчык.
— Гэтае рашэнне ўкраінскага парламенту прадыктавана ў тым ліку і геапалітычнымі рэчамі. Думаю, што быў адпаведны ціск у першую чаргу не толькі з боку Расіі, але і ад
краінаў Еўразвязу. Паўтараецца тое самае, што было ў 1938 годзе, калі людзі казалі, што “за мір”, а ў выніку мы атрымалі страшную вайну.
Украінскія палітыкі выказвалі вялікія спадзяванні на вайсковую дапамогу з боку краінаў NАТО.
На саміце арганізацыі ў Кардзіфе было прынятае рашэнне пра аказанне фінансавай падтрымкі Украіне ў памеры пятнаццаці мільёнаў еўра. У сваю чаргу, паводле брытанскіх СМІ, на бяспеку правядзення самаго саміту Вялікая Брытанія выдатквала 50 мільёнаў фунтаў.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя