Ваўкавыскі гісторык Андрэй Колас пасля 10 сутак за кратамі з'ехаў за мяжу
Ваўкавыскі гісторык Андрэй Колас пасля 10 сутак за кратамі з'ехаў за мяжу — у Польшчу. «Я ў бяспецы», — піша ён у Facebook.

Андрэй Колас / facebook.com
Пра тое, як яго затрымлівалі, як дапытвалі, пра знаходжанне за кратамі Колас абяцае распавесці пазней.
Сямёра сілавікоў са шчытамі і зброяй уварваліся ў дом гісторыка і выкладчыка курсаў «Мова Нанова» ў Ваўкавыску Андрэя Коласа 27 верасня. Фармальнай нагода для візіту назвалі праверку паляўнічай зброі. Далей быў адміністрацыйны арышт.
Паводле «Еўрарадыё».