Версія: чаму Карпенка адмяніў перанос канікул

Міністр адукацыі нават не паспрабаваў растлумачыць сваю пазіцыю.

karpenka_1.jpg

Зрушыць канікулы на тыдзень нічога б не каштавала, тым больш, што вакацыі гістарычна як раз і пачыналіся з 23 сакавіка і заканчваліся 1 красавіка, лічыць эксперт Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Вікторыя Васілевіч.
— Трэцяя чвэрць самая доўгая і больш стомная з пункту гледжання цемры, нагрузкі, вірусаў, хвароб, — заявіла аналітык у праграме Прымус. — Акрамя таго, вызваліць дзяцей і настаўнікаў ад рызыкі быць заражанымі, — гэты лагічнае, зразумелае і хутка прымальнае рашэнне.
На думку эксперта, адзнакі за чвэрць маглі быць выстаўлены пасля эпідэміі, пасля таго, як дзеці вернуцца ў школы.
Вікторыя Васілевіч дапускае, што магчыма, маюць рацыю тыя, хто заклікае ўстрымацца ад панікі, і кажа, што не трэба аб’яўляць эпідэмію і зачыняць навучальныя ўстановы.
— Але трэба растлумачыць гэты пункт гледжання, растлумачыць так, каб ён быў зразумелы. Нават Ілан Маск, які заявіў пра тое, што каронавірус не такі небяспечны, як тое, з чым яго ядуць СМІ, пацярпеў фіяска і страціў палову свайго стану на працягу некалькіх гадзін.
Для нашай дзяржавы было б важна бонусы займець на тым, што насельніцтва абаронена ад каронавіруса, ад панічнай інфармацыі пра яго, забяспечана ў дастатковай меры прадуктамі і таварамі першай неабходнасці на выпадак, калі межы будуць перакрытыя.
Мы ж бачым, што нават міністр адукацыі не лічыць патрэбным тлумачыць сваю пазіцыю. ... Наша Мінадукацыі зусім не турбуе тое, што бацькі знаходзяцца ў паніцы. Негалосна ім абвешчана, што вы можаце забіраць сваіх дзяцей са школы, галоўнае — не кажаце пра каронавірус, забірайце па сямейных абставінах і будзьце вольныя.
Эксперт здзіўляецца, якім чынам прайшла інфармацыя пра тое, што з 23 сакавіка пачынаюцца канікулы са спасылкай на Міністэрства адукацыі.
Гэтая інфармацыя прайшла афіцыйна па тэлеканалах, пасля чаго міністр Карпенка палічыў абавязковым абвергнуць яе і адмяніць. А я думаю, што можа быць ён згадаў пра гэта, але нічога не падпісаў. І тут раптам без яго пайшла гэтая інфармацыя, і ён абурыўся: як так, ён галоўны-перагалоўны генерал і без яго подпісу ўсё гэта пайшло ў эфір. Ёсць эпідэмія ці не, мяне гэта ніяк не хвалюе, але вы будзеце лічыць мяне сваім галоўным начальнікам, пакуль будзеце жывыя.
Іншай падставы адклікаць дакладнае рашэнне я не бачу, акрамя абсалютнай пагарды інтарэсамі насельніцтва ва ўгоду ўласнаму самалюбству, — выказала здагадку Вікторыя Васілевіч.
Дарэчы, у чацвер кіраўнік Беларусі выступіў супраць карантыну ў школах і пераносу вакацый. На яго думку, калі ў школах абвясціць канікулы, гэта толькі абвострыць абстаноўку, паколькі дзеці, якія могуць пераносіць каронавірус, паедуць да бабуль, якія знаходзяцца ў групе рызыкі.
Паводле Салідарнасці