«Viber» заблакаваў 7000 акаўнтаў у Беларусі

«Viber» ад пачатку лета ў Беларусі заблакаваў больш за 7 тысяч акаўнтаў, у якіх былі прыкметы махлярства. На іх скардзіліся карыстальнікі.

bezopasnost_viber_large.png

Viber папярэджвае пра рызыкі і нагадвае, як засцерагчы сябе ў сітуацыі, калі з вамі або вашымі блізкімі ў месенджары звяжуцца ашуканцы. Нельга перадаваць суразмоўцам у месенджар даныя банкаўскіх карт, пін-коды, рэквізіты інтэрнэт-банка, паролі 3D-Secure або SMS.
Карыстальнікі таксама могуць пазначаць тэлефоны махляроў як спам. Гэта прывядзе да блакавання званкоў і паведамленняў ад іх. Акрамя таго, можна паведаміць аб падазроных уліковых запісах у службу падтрымкі Viber.
reform.by