«Viva, ровар»!
Мінскае роварнае таварыства запрашае ўсіх на грандыёзны велакарнавал.
![afisha_vel_01_13.png afisha_vel_01_13.png](/img/v1/userfiles/images/afisha_vel_01_13.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У суботу 30 красавіка аматары ровару плануюць пракаціцца разам у цікавых строях па праспекце Пераможцаў горада Мінска.
Збор абвешчаны з 13:00 да 14:50 на пляцоўцы парка Перамогі (заезд каля Стэлы). З 15:00 да 16:00 адбудзецца масавы велазаезд па праспекце Пераможцаў, які завершыцца святочнай вечарынай у парке Перамогі.
Анлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца тут.
Сачыць за абнаўленнямі інфармацыі можна на сайце Мінскага роварнага таварыства.