Вяртанне Каліноўскага

На дом №55 на вуліцы Каліноўскага ў Мінску была вернутая памятная шыльда з бюстам нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.



kastus_szylda.jpg

Яе ўстанавілі з левага боку ад галоўнага ўваходу ў Палац барацьбы імя Аляксандра Мядзведзя.
Гэта пацвердзілі актывісты грамадскай арганізацыі «Альтэрнатыва», якія раніцай прыйшлі на месца, каб пагаварыць з кіраўніцтвам спартыўнай установы пра лёс памятнай шыльды Каліноўскаму.
Як паведамляе прэс-служба ГА «Альтэрнатыва», са слоў кіраўніцтва ўстановы, памятную шыльду знялі, каб перанесці яе на больш бачнае месца.
Нагадаем, напачатку тыдня ў СМІ з'явілася інфармацыя аб знікненні памятнай шыльды з цэнтральнага ўваходу ў палац.
naviny.by