Тэатр беларускай драматургіі прыбраў з рэпертуара спектакль «Каласы пад сярпом тваім»
Спектакль «Каласы пад сярпом тваім» па аднайменным творы Уладзіміра Караткевіча праіснаваў на сцэне каля 4 год — і заўсёды збіраў аншлагі. Але яшчэ ў мінулым сезоне раптоўна знік з афіш.
Калі пачаўся новы сезон, на сайце тэатра з’явілася інфармацыя, што спектакль спісаны ў архіў.
Першым гэта заўважыў культурніцкі актывіст Алесь Мазанік, які напісаў у тэатр афіцыйны зварот. Адказ прыйшоў днямі.
Алесь Мазанік ужо напісаў новыя звароты. У тэатр — наконт таго, што ён згодны глядзець спектакль і з іншымі акцёрамі. А ў Міністэрства культуры — каб вылучылі сродкі на
абнаўленне дэкарацый і касцюмаў.
Дарэчы, скасаванне спектакля пра Каліноўскага адбылося акурат у год, калі адзначаецца 150-годдзе паўстання пад ягоным кіраўніцтвам.
euroradio.fm