Вольга Кавалькова просіць ЦВК вынесці папярэджанне ініцыятыўнай групе Лукашэнкі

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова, чыя ініцыятыўная група была зарэгістраваная Цэнтрвыбаркамам, накіравала 25 траўня ў межах кампаніі «Права выбару» ў ЦВК скаргу на парушэнне заканадаўства сябрам ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі ў Гомелі, якая пры пакватэрным зборы подпісаў не выкарыстоўвала сродкі абароны.

1590469291_95940571_164360585109517_1039132363348508672_o.jpg

У звароце адзначаецца наступнае:
"Згодна з пунктам 14 Пастановы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў ад 8 траўня 2020 г. № 14 "Аб тлумачэнні прымянення палажэнняў Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб парадку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь пры правядзенні выбараў у 2020 годзе" сябры ініцыятыўных груп пры зборы подпісаў прытрымліваюцца рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя па пытаннях прафілактыкі каронавіруснай інфекцыі (ужыванне масак, апрацоўка рук і выкарыстанне антысептыкаў і да т.п.).
Згодна з артыкулам 48 Выбарчага кодэксу "пры парушэнні ініцыятыўнай групай грамадзян па збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асобы, якая прапануецца для вылучэння кандыдатам патрабаванняў Выбарчага кодэкса і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах ініцыятыўная група папярэджваецца адпаведнай камісіяй».
25 траўня ў Інтэрнэце быў распаўсюджаны відэазапіс пакватэрнага збору подпісаў сябрам ініцыятыўнай групы Лукашэнкі А.Г. у г. Гомелі, на якой зафіксавана адсутнасць сродкаў абароны (маскі) у члена ініцыятыўнай групы. "

Прашу правесці праверку дадзенага факту і вынесці папярэджанне ініцыятыўнай групе Лукашэнкі А.Г."