«Выглядае ён добра». Пытанне аб экстрадыцыі байца Аляксея Кудзіна ў Беларусь разгледзяць 18-га чэрвеня

Жонка беларускага байца Аляксея Кудзіна Таццяна распавяла пра тое, што слуханне ў судзе з нагоды магчымай экстрадыцыі спартоўца перанесенае на 18 чэрвеня. Суддзя запрасіла дакумент, без якога яна не можа вынесці рашэнне.
Аляксей Кудзін падчас пратэстаў у Маладзечна. Фота «Рэгіянальнай газеты»

Аляксей Кудзін падчас пратэстаў у Маладзечна. Фота «Рэгіянальнай газеты»

Слуханні па нагоды магчымай экстрадыцыі Кудзіна ў Беларусь перанесены на 18 чэрвеня

«Паступае шмат пытанняў з нагоды сітуацыі з Аляксеем. Дзе ён? Што чуваць? Некаторыя нават думалі, што яго ўжо прывезлі ў Беларусь. Вырашыла запісаць відэа, каб не адказваць кожнаму і для таго, каб растлумачыць сітуацыю. Было слуханне ў Маскоўскім абласным судзе з нагоды экстрадыцыі Аляксея. Яго перанеслі на 18-е чэрвеня, бо суддзя запрасіла пэўны дакумент. Без яго яна не можа вынесці рашэнне. Я бачыла свайго мужа. Выглядае ён добра. Яго ў панядзелак перавялі ў Зеленаград. Як я зразумела, у яго ёсць магчымасць трэніравацца. Для яго гэта вельмі важна. Больш нічога пэўнага сказаць не магу. Буду трымаць усіх у курсе. Дзякуй вялікі за падтрымку!» — прыводзіць словы Таццяны Кудзінай «Трыбуна» са спасылкай на інстаграм жанчыны.

Нагадаем, у красавіку Кудзін атрымаў дакументы на экстрадыцыю. Ён падаў скаргу на гэтае рашэнне.

Аляксея Кудзіна затрымалі пасля акцыі пратэсту ў Маладзечне 10 жніўня, пры гэтым у байца стралялі. Адпусцілі 21 жніўня, узбудзіўшы ў дачыненні да яго крымінальную справу і абраўшы меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту. На судовае пасяджэнне 19 лістапада Кудзін не з'явіўся. Яго жонка расказала, што раніцай муж паведаміў, што едзе ў суд. Больш яна яго не бачыла, на тэлефонныя званкі ён не адказваў.

Пасля гэтага суддзя змяніла меру стрымання з хатняга арышту на заключэнне пад варту, а Аляксея Кудзіна афіцыйна абвясцілі ў вышук. 21 студзеня стала вядома аб затрыманні Кудзіна ў Маскве па запыце беларускіх уладаў. Тады больш за 300 беларускіх спартоўцаў напісалі ліст у падтрымку Аляксея Кудзіна. З тых часоў ён знаходзіцца пад арыштам у Маскве ў чаканні канчатковага рашэння па выдачы ў Беларусь.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: