Wi-Fi у мінскім метро з'явіцца ўжо сёлета!
Публічная Wi-Fi прастора з'явіцца ў сталічным метро ўжо ў 2018 годзе. Сумесна з мінскім метрапалітэнам праект рэалізуе ААА «Деловая сеть». Ацэначныя працы і тэхнічныя замеры ўжо зробленыя, паведамілі ў кампаніі.

«На дадзены момант гаворка ідзе пра з'яўленне публічнага Wi-Fi на станцыях «Кастрычніцкая» і «Купалаўская», уключна з танэлем-пераходам паміж станцыямі. Рэалізацыя пілотнага праекту ўжо сагласаваная з Мінскім метрапалітэнам і Мінгарвыканкамам», — паведаміў генеральны дырэктар ААА «Деловая сеть» Павел Аляксеенка.
Паводле ягоных словаў, сёння публічны Wi-Fi – гэта must have для метрапалітэна. «Гэта ўжо ёсць у шматлікіх падземках свету, гэта зручна для пасажыраў. Хутка з'явіцца і ў Мінску», —дадаў Аляксеенка.
Пры паспяховай рэалізацыі пілотнага праекту, плануецца забяспечыць Wi-Fi і іншыя станцыі.
Паводле прэс-службы кампаніі