З падагрэвам і ўбудаваным асвятленнем. У Мінску пабудуюць пешаходны мост над Свіслаччу

Пешаходны мост над Свіслаччу злучыць будучы шматфункцыянальны комплекс на месцы 2-й клінічнай бальніцы і Зыбіцкую.

photo5400234635675413411.jpg

Праекціроўшчыкі паабяцалі, што ён будзе з падагрэвам і ўбудаваным асвятленнем. Сёння на архітэктурным савеце пры галоўным архітэктары Мінска адбылася яго прэзентацыя.
Пра новы пешаходным мост у горадзе распавёў кіраўнік праектнай кампаніі «Вараб'ёў і партнёры» Алег Вараб'ёў. Паводле яго слоў, ён будзе ў выглядзе аркі — каб пад мастом можна было чысціць рэчышча ракі з дапамогай тэхнікі. Пакрыццё каля моста будзе супрацьслізкае, з падагрэвам. Шырыня канструкцыі — 3,7 метра.
Мост атрымаў незвычайную агароджу — з картэнаўскай сталі. Па выглядзе ён нагадвае іржавае «рудае» жалеза, але гэтая сталь не схільная да далейшай карозіі, бачная іржа не маркая і не пакідае подцёкаў (з такога матэрыялу зроблены фасад ТЗЦ «Грын Сіці» ў Каменнай горцы).
Канструкцыю моста, яго выгляд і тэхнічныя рашэнні, якія плануецца рэалізаваць члены савета ў цэлым ухвалілі. Паступіла толькі рэкамендацыя «згладзіць» прамыя углы на падыходах да моста.
tut.by