За дзень мінчане сабралі 4,7 тоны адзення
Амаль 5 тон адзення для тых, хто для мае ў гэтым патрэбу, было сабрана ў Мінску дзякуючы жыхарам беларускай сталіцы, якія прынялі ўдзел у акцыі UberGIVING 10 снежня.
«Мінчане падтрымалі сваю рэпутацыю добрых і спагадлівых людзей, гатовых дапамагаць сваім блізкім. Дзякуй вам за ўдзел у акцыі. Упэўненыя — словы ўдзячнасці на адрас невядомых дарыльшчыкаў прагучаць з вуснаў асобаў, якім патрэбна гэта вопратка, не адну сотню разоў. Паверце, тое, што вы зрабілі, для іх значыць вельмі шмат. Мы, у сваю чаргу, рады, што платформа Uber дапамагла кожнаму прыняць удзел у агульнай добрай справе», — пракаментавалі вынікі акцыі ў Uber.
Усе сабраныя рэчы перададзены дабрачыннаму праекту KaliLaska, які зоймецца іх размеркаваннем.
За 8 гадзін, якія працягвалася акцыя, опцыю UberGIVING заказвалі 4875 разоў. Колькасць заказаў аўтамабіляў нават перавысіла магчымасці арганізатараў, і некаторыя з мінчан так і не змаглі рэалізаваць сваё жаданне паўдзельнічаць у праекце. Тым не менш, яны могуць самастойна перадаць непатрэбнае адзенне фонду KaliLaska або пачакаць правядзення наступнай акцыі.
Падчас аналагічнай акцыі, якая праводзілася ў маі гэтага года ў Маскве, на дабрачыннасць было перададзена 3,5 тоны адзення.
У кампаніі Uber адзначылі высокую актыўнасць выклікаў па ўсім горадзе. А самымі спагадлівымі раёнамі беларускай сталіцы сталі Уручча, Малінаўка, Сухарава і Зялёны Луг. Часцей за ўсё для маючых патрэбу перадавалі дзіцячае і жаночае адзенне.
Акрамя Мінска ў глабальнай акцыі па зборы рэчаў для тых, каму яны больш патрэбныя, прынялі ўдзел жыхары 70 гарадоў з 30 краін Еўропы, уключаючы ўсе найбуйнейшыя сталіцы Старога Свету.
Паводле прэс-службы Uber