За масавыя мерапрыемствы ў Мінску завялі больш за 1600 крымінальных спраў
Па фактах масавых мерапрыемстваў з ліпеня мінулага года ў Мінску распачата больш за 1600 крымінальных спраў. Пра гэта ў эфіры праграмы "Тыдзень" на тэлеканале СТВ распавёў начальнік УСК па Мінску Сяргей Паско.
З агучанай ім колькасці ў суды накіраваны справы па абвінавачанні больш за 400 чалавек, іншыя ж знаходзяцца пад следствам. Ён распавёў, што толькі па адной крымінальнай справе, якая расследуецца ў Следчым упраўленні Мінска, пад вартай цяпер знаходзіцца каля 50 чалавек.
Паско таксама згадаў пра вялікую групу анархістаў, якая знаходзіцца пад следствам і, па сцвярджэнні прадстаўніка УСК, сфармавалася задоўга да перадвыбарнай кампаніі і адпрацоўвала сваю дзейнасць таксама на акумулятарным заводзе ў Брэсце. Сярод тых, хто знаходзіца пад вартай па гэтай справе, паводле яго слоў, — не толькі грамадзяне Беларусі.
Паводле яго даных, у гэтым годзе рост злачыннасці склаў 10%, з якіх 6% звязаны з пратэснай дзейнасцю.
Паводле reform.by