За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1244 выпадкі COVID-19. Памерла, як звычайна, 10 чалавек
Пра чарговыя афіцыйныя лічбы захворвання паведамляе «Радыё Рацыя» са спасылкай на БелаПАН.
![_covid___kavid___pandemija___masaczny_rezym__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1_1.jpg _covid___kavid___pandemija___masaczny_rezym__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1_1.jpg](/img/v1/images/_covid___kavid___pandemija___masaczny_rezym__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1244 выпадкі COVID-19. Памерлі 10 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.
З бальніц выпісана 1420 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Колькасць новых выпадкаў знізілася: 30 красавіка было зарэгістравана 1505 хворых.
Рэкорд захворвання прыйшоўся на 12 снежня 2020 года — 1975 выпадкаў. Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 359982, памерла 2552 пацыенты з каронавірусам, ачуняла — 350433.
За мінулыя суткі выканана 17893
тэсты на каронавірус (днём раней 17.919). Усяго з пачатку эпідэміі зроблены 5 868 221 тэст. Паводле інфармацыі Мінздароўя, 291 500 чалавек
атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, 111 400 — прайшлі поўны курс
вакцынацыі.