За «злосныя каментары» на адрас аднаго бабруйскага міліцыянта завялі шэсць крымінальных спраў

За абразу міліцыянта з Бабруйска распачата шэсць крымінальных спраў, паведамляе прэс-служба МУС.

9414a8f40cd7.jpg

Справы завялі на траіх жыхароў Бабруйска, магілёўца, пенсіянерку з Клімавічаў і мінчука. Усе шасцёра грамадзян размясцілі ў Інтэрнэце «злосныя каментары» на адрас участковага інспектара з УУС Бабруйскага гарвыканкама.

МУС прыводзіць падрабязнасці ў дачыненні да некаторых фігурантаў крымінальных спраў.

Затрыманы мінчук прызнаны падазраваным па 13 крымінальных справах — ён пагражаў і абражаў работнікаў дзяржорганаў. Мужчыну таксама прыцягвалі больш за 30 разоў да адміністрацыйнай адказнасці па лініі ДАІ.

Яшчэ адзін затрыманы, магілёвец, раней ужо быў судзімы за выказванні, якія зневажаюць гонар і годнасць гэтага самага ўчастковага з Бабруйска.

Тады яму прызначылі два гады «хатняй хіміі» і абавязалі выплаціць кампенсацыю за маральную шкоду. Раней магілёўца таксама прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за крадзеж і ўхіленне ад выплаты аліментаў.

Паводле «Еўрарадыё».