За знявагу прадстаўніка ўлады — два гады абмежавання волі і 2 000 рублёў кампенсацыі

Мінскі раённы суд 1 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Дзяшчэні. Яго абвінавацілі у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).

minski_sud_01.jpg

Справу разглядала суддзя Алена Новікава. Дзяржаўны абвінаваўца – пракурор Фаміна.
З матэрыялаў следства вядома, што 20 верасня Дзяшчэня наўмысна, з дапамогай тэлефона размясціў у суполцы газеты "Радзіма" ў ВКонтакте паведамленне зневажальнага характару, з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі.
Пацярпелы — супрацоўнік міліцыі Павел Курс выставіў матэрыяльную прэтэнзію ў памеры 3 000 рублёў за маральныя пакуты.
На папярэднім судовым пасяджэнні Дзяржаўны абвінаваўца запрасіў для Аляксандра Дзяшчэні два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
Суддзя Алена Новіка вынесла прысуд: два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу. Апроч гэтага Дзяшчэня павінен выплаціць пацярпеламу 2 000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Арышт на тэлевізар, тэлефон і мікрахвалёўку пакінуць у сіле.
spring96.org