У Слоніме загінуў салдат тэрміновай службы — агнястрэльнае раненне
Мінабароны пацвердзіла, што падчас баявой падрыхтоўкі ад агнястрэльнага ранення загінуў салдат тэрміновай службы.
![vojska_3.jpg vojska_3.jpg](/img/v1/images/vojska_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Міністэрства
абароны ў сваім тэлеграм-канале паведаміла, што падчас баявой падрыхтоўкі загінуў
салдат тэрміновай службы. Мінабароны заявіла, што салдат “атрымаў агнястрэльнае
раненне, несумяшчальнае з жыццём”.
“Падчас выканання мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі вайсковец тэрміновай службы аднаго з падраздзяленняў 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады атрымаў агнястрэльнае раненне, несумяшчальнае з жыццём. Камісіяй Міністэрства абароны ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі праваахоўных органаў праводзіцца праверка, накіраваная на ўстанаўленне ўсіх абставінаў таго, што адбылося”.
Вайсковец праходзіў службу ў 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе, якая знаходзіцца ў Слоніме.