Затрыманая член прэзідыума Каардынацыйнай рады Лілія Уласава

Пра гэта паведамляе шэраг тэлеграм-каналаў.

Лілія Уласава

Лілія Уласава

31 жніўня супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю затрымалі сябра Каардынацыйнай рады, юрыстку Лілію Уласаву.
Перад гэтым яна была выкліканая ў Цэнтральнае РУУС Мінска «па факце ўдзелу ў несанкцыянаваным мітынгу».
Пра затрыманне Ліліі Уласавай паведаміў яшчэ адзін член прэзідыума рады Павел Латушка.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што дома ў Ліліі Уласавай адбыўся ператрус.
У сапраўдны момант у КР уваходзіць ужо больш за 2000 членаў, а ўсяго заяўку на ўступленне падалі каля 10 тысяч чалавек. 
Раней сябраў Каардынацыйнай рады Максіма Знака, Сяргея Дылеўскага, Святлану Алексіевіч і Паўла Латушку выклікалі ў Следчы камітэт для дачы паказанняў па ўзбуджанай крымінальнай справе пра «захоп улады». Двое сяброў КР Сяргей Дылеўскі і Вольга Кавалькова цяпер адбываюць адміністрацыйныя арышты нібыта за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.