Затрыманы актывіст Алесь Талстыка. Ля дома Вячаслава Касінерава дзяжурыць міліцыя

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што 3 красавіка каля 14.00 ля пад’езда свайго дома быў затрыманы актывіст Алесь Таўстыка.

Алесь Талстыка. Фота з Facebook

Алесь Талстыка. Фота з Facebook


Верагодна яго павезлі ў РУУС Ленінскага раёна.
Дакладныя прычыны затрымання Талстыкі пакуль не вядомы, аднак гэта можа быць звязана з яго ўдзелам у мірнай акцыі за дэкрыміналізацыю малых колькасцяў кантраляваных рэчываў, якая адбылася ў Мінску за дзень да гэтага.
Таксама іншы актывісты, які прымаў удзел у дадзенай акцыі, Вячаслаў Касінераў паведамляе, што ля пад’езда яго дома стаіць сіні бус, а яму ў дзверы звоняць супрацоўнікамі міліцыі.


bus_kasinerau.jpg


Праваабаронцы будуць адсочваць сітуацыю.