Заўтра ў Віцебску суд разгледзіць справу аб ліквідацыі дзіцячага хоспіса
У сераду, 12 студзеня, у Віцебскім абласным судзе разгледзяць справу аб ліквідацыі дабрачыннай арганізацыі «Віцебскі дзіцячы хоспіс».
У якасці пазоўніка выступае Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Віцебскага аблвыканкама. Справу разгледзіць суддзя Наталля Хількевіч.
Дзіцячы хоспіс у Віцебску быў зарэгістраваны ў 2000 годзе. Ці ажыццяўляе ён цяпер
якую-небудзь дзейнасць, невядома. Сайта ў арганізацыі няма, старонка ў сацсетцы
выдаленая, адзначае reform.by.
Нагадаем, у Беларусі па рашэнні суда ліквідуецца дзіцячы хоспіс у Гродне, ён знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі з 20 жніўня. На яго заснавальніцу Вольгу Вялічка завялі крымінальную справу аб «удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».