Улады працягваюць «зачыстку» грамадскіх ініцыятыў
Віцебскі абласны суд 12 студзеня разгледзіць справу аб ліквідацыі дзіцячага хоспіса па пазове ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Грамадская дабрачынная арганізацыя «Віцебскі дзіцячы хоспіс» была зарэгістраваная ў канцы 2000 года, заснавальнікамі выступілі лекары Сяргей і Таццяна Лялік, якія страцілі сваё дзіця. Да траўня 2001 года пад апекай хоспіса знаходзіліся 11 дзяцей, якіх наведвалі дома, бо ў арганізацыі не было ўласнага памяшкання, піша АФН.
Акрамя хоспіса 12 студзеня ўлады Віцебскай вобласці маюць намер ліквідаваць спартыўны клуб воднага пола «Віцьбіч», таварыства дружбы «Полацк-Фрыдрыхсгафен», супольнасць «Шлях з варагаў у грэкі» і Дубровенскае таварыства пчаляроў-аматараў.