Чарговае надзвычайнае здарэнне на беларускай чыгунцы (абноўлена)
У Віцебскай вобласці з рэек сышло некалькі цыстэрнаў.

Як паведамляе тэлеграм-канал Nexta на 25-м кіламетры перагону Ворша-Віцебск сышоў з рэек цягнік, які складаецца з цыстэрнаў для перавозкі звадкаванага газу. Рух спынены. У прыватнасці, цягнік №657 Віцебск-Берасце ў момант публікацыі навіны знаходзіцца на станцыі Замасточье у Віцесбкай вобласці. З іншых цягнікоў людзей высадзілі і абяцаюць даставіць да месца прызначэння аўтобусамі.
Ці ёсць унутры цыстэрнаў выбухова і пажарна-небспечныя рэчывы, пакуль высвятляецца.
upd. Як паведамляе Nexta са спасылкай на ананімныя крыніцы ў МНС, цыстэрны са зжыжаным газам поўныя і ў адной з іх ёсць уцечка.