Зміцер Паліенка за кратамі абвясціў галадоўку
Анархіст Зміцер Паліенка, затрыманы 20 сакавіка ў Мінску, з 24 сакавіка трымае галадоўку.
Пра гэта паведаміў сябра Паліенкі Вячка Касінераў.
Па словах Касінерава, патрабаванні Паліенкі да адміністрацыі ІЧУ, у якім ён зараз знаходзіцца, наступныя:
1) медычная дапамога, бо ў Паліенкі зноў абвастрыўся дзерматыт. Доктар прыходзіў да Змітра толькі раз, медычная дапамога палітвязню не аказваецца (!).
2) атрымаць асадку (якую ў яго адабралі), каб мець магчымасьць пісаць лісты да сяброў і таварышаў. А таксама скаргі.
З) з моманту арышту Змітру шмат хто пісаў, але дайшоў адзін толькі ліст. Ён патрабуе свабоду перапіскі з усімі, хто яму піша і каму збіраецца пісаць сам Паліенка.
Нагадаем, актывіст анархісцкага руху і былы палітвязень Зміцер Паліенка быў брутальна затрыманы 20 сакавіка ў Мінску каля дзясятай гадзіны раніцы ў сваёй кватэры. Яго падазраюць у здзяйсненні злачынства па артыкуле 339, ч.3 КК РБ (“Асабліва злоснае хуліганства”).
У актывіста канфіскавалі ўсю тэхніку (кампутар, мабільны тэлефон), літаратуру, улёткі, налепкі і г.д.
Паводле версіі следства, жыхар дома заўважыў на лесвічнай пляцоўцы незнаёмага хлопца, той паліў. На заўвагу Паліенкі быццам бы пырснуў у твар з газавага балончыка. Зараз Зміцер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.