Зміцер Паліенка рыхтуецца да новага тэрміну — сябры
Актывіст прайшоў судова-псіхіятрычную экспертызу ў Навінках, цяпер яго вярнулі ў СІЗА на Валадарскага, а на днях збіраюцца этапаваць у СІЗА ў Жодзіна. Паплечнікі Змітра паведамляюць, што лісты яму амаль не перадаюць, таму навіны ад яго даходзяць з цяжкасцю.
Нагадаем, анархісту Змітру Паліенку прад'яўленае абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339), распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130), а таксама апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці (арт. 341).
Артыкул 339 ставіцца Змітру за самаабарону, якую ён вымушаны быў прымяніць у выніку магчымай правакацыі ў пад'ездзе, дзе ён выкарыстаў балончык (што не з'яўляецца забароненым). Два іншых артыкула яму прад'явілі за графіці «М***ы убивают людей» і ролік, размешчаны ў сетцы інтэрнэт, з выявай міністра МУС Шуневіча, а таксама карцінкі «Веревку каждому м***у».
Па словах сяброў Змітра Паліенкі, камунікацыю з ім абмяжоўваюць спецыяльна.
Са словаў паплечнікаў актывіста, ён рыхтуецца да новага тэрміну і не верыць у станоўчы сыход сваёй справы.
Сябры заклікаюць праяўляць салідарнасць са Змітром Паліенкам, распаўсюджваць інфармацыю і пісаць словы падтрымкі (адрас для лістоў будзе апублікаваны пазней).
Зміцер Паліенка ў кастрычніку 2018 года вызваліўся з бабруйскай папраўчай калоніі №2, дзе адбываў 1,5 года пакарання па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў) і часткай 2 артыкула 343 КК (выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару). Міжнародная праваабарончая супольнасць прызнала яго палітвязнем.
Вы таксама можаце падтрымаць лістамі іншых беларускіх палітзняволеных:
Юркойць Алесь Яўгенавіч 211300 Віцебская вобл., г/п Віцьба, ПК-3
Жамчужны Міхаіл Ігаравіч
213410, Магілёўская вобласць, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16. ПК-9, ПКТ
Барановіч Святаслаў Уладзіміравіч
222160 г. Жодзіна, Мінская вобласць, вул. Савецкая, 22А ПК № 8
Аватараў Тарас Іванавіч
211300 Віцебская вобл,г.п.Віцьба ПК-3, атр.3,
Валавік Ілля Ігаравіч
212013 г. Магілеў, Слаўгарадская шаша, 183, ПК-15
Бойка Вадзім Сяргеевіч
213004 г. Шклоў, п. Маладзёжны, ПК-17
Цехановіч Зміцер
211300 Віцебская вобл., г.п.Віцьба, ПК-3, атрад 10
Піліп Іваноў
211300 Віцебская вобл., г.п.Віцьба, ПК-3