Зоркі раюць: лепшы падарунак – новы сябар
Вядомыя людзі Беларусі прынялі ўдзел у святочнай фотасэсіі з гадаванцамі прытулку для жывёлаў “СуперКот і СуперПёс. Самы модны трэнд 2012 году – рабіць добрыя
справы. Напрыклад, узяць коціка альбо сабачка з прытулку, далучыцца да валанцёраў альбо дапамагчы іх працы.
Вядомыя людзі Беларусі прынялі ўдзел у святочнай фотасэсіі з гадаванцамі прытулку для жывёлаў “СуперКот і СуперПёс. Самы модны трэнд 2012 году – рабіць добрыя
справы. Напрыклад, узяць коціка альбо сабачка з прытулку, далучыцца да валанцёраў альбо дапамагчы іх працы.
У Беларусі не існуе дзяржаўнага прытулку для жывёлаў, ёсць толькі пункт адлову і часовага ўтрымання на Гурскага (Мінск), які часта блытаюць з прытулкам. Усе прытулкі, якія існуюць у краіне –
па прыватнай ініцыятыве і за ўласныя сродкі валанцёраў і фундатараў нешматлікіх арганізацыяў. “Фішка СуперКата ў тым, што прытулак спецыялізуецца на жывёлах, якія патрапілі ў адлоў
на Гурскага, арганізацыя мае дамову з гэтай установай на перадачу катоў. Таксама “Кошкін Дом – першы афіцыйна зарэгістраваны прыватны прытулак. Там жывуць толькі коткі,
выратаваныя з адлову.
“Сёлета нашаму прытулку споўнілася 3 гады. Для нас гэта не проста дзень народзінаў, а больш за тысячу ўладкаваных жывёлаў, а значыцца – тысячы шчасьлівых гісторыяў. Мы радыя, што ў
гэтым годзе нас вырашылі падтрымаць вядомыя людзі Беларусі. І хачу сказаць вялікі дзякуй тым людзям зусім розных прафесіяў і заняткаў, якія дапамагаюць нам штодня і радуюцца кожнаму нашаму
поспеху, распавядае пра прытулак Паліна Семчанка, старшыня моладзевай грамадзкай арганізацыі аматараў жывёлаў “СуперКот.
Неўзабаве пачне працаваць і СуперПёс. Покуль жа асобныя валанцёры апякаюць сабак, якія патрапілі ў іншыя небяспечныя для жыцця сітуацыі. Для ўтрыманне сабак з Гурскага покуль няма памяшкання.
На сёньня пад апекай СуперКата і СуперПса знаходзіцца каля 200 жывёлаў. Дапамагчы знайсці новы дом для гадаванцаў прытулку пагадзіліся музыкі Зміцер Вайцюшкевіч, Руся і Надзея Чугунова, Ганна Хітрык,
Марына Някрасава, Ільля Міцько, Санёк Ракавец, Ларыса Грыбалёва, а таксама Лявон Вольскі з жонкай Ганнай; мадэлі Вольга Сярэжнікава і Вольга Хіжынкова; прадусар Уладзімір Максімкаў і гендырэктар
TUT.by Юрый Зісер. Амаль усе ўжо маюць партрэты з жывёлкамі, але мы абяцаем новых герояў!
“Вядомыя людзі Беларусі, нягледзячы на гіперзанятасць напярэдадні святаў, з ахвотай адгукаліся на нашу прапанову. Большасць мае сваіх гадаванцаў, некаторыя падбіралі жывёлаў з вуліцы,
напрыклад, Ганна Хітрык узяла вялікага сабака з Гурскага ў дзень родаў. Зміцер Вайцюшкевіч паабяцаў завесці жывёлку як толькі дзеці самі ў хату прыташчуць. Жывёлы вельмі добра адчуваюць характар
людзей – здымкі праходзілі цудоўна і ў цёплай атмасферы, распавядае куратар праекта і валанцёр Даша Слабчанка.
Пра нашых герояў:
Да моманту публікацыі здымкаў некаторыя жывёлы паспелі знайсці дом. Гэта Віталій Цімафеевіч – яго пакінула сабе валанцёр, якая забрала яго з Гурскага на ператрымку. І праўда, як з такім
рудым цудам можна растацца? Віталій Цімафеевіч палюбіўся і Ганне Хітрык – каб не свае кот і пёс, дакладна б сышла з фотасэсіі з падарункам. А таксама Новы год у сваёй чалавечай
сям’і будзе сустракаць пёс Мішанька, якога адбілі ў лаўцоў. Відаць, Ілля Міцько прынёс Мішаньку ўдачу.
Вельмі шукае дом аднавокая прыгажуня Мансэрат. Іх дуэт з Вольгай Сярэжнікавай яскрава дэмаснтруе, што прыгажосць ідзе знутры, нават у котак. Мансэрат – бязмежна ласкавая котка і яна хутка пасябравала з Воляй. І хоць у вядомай беларускай мадэлі жыве любімая і непаўторная котка, у яе заўсёды з сабой пачастункі для бяздомных жывёлаў.
Большасць здымкаў рабіла вялікая аматарка котак Ядвіга Адамчык, таксама ўдзельнічалі і Антон Матолька, Ганна Іванова, Сяржук Голік і Таццяна Пашковіч.
Ганна Іванова здымала беларускую прыгажуню Вольгу Хіжынкову з Роям – маладым амерыканскім стафардшырам. Гэта былі, бадай, самыя доўгія здымкі: дабрадушны Рой хацеў гуляцца, слава яго
цікавіла мала. Але гэты моцны і вясёлы мужчына закахаў у сябе ўсіх прысутных дам. У Волі ўжо жывуць дзьве коткі, але Роя яна забыць не можа – уяўляе, як бы той насіўся па яе кватэры. Дарэчы,
фатограф Ганна – ужо доўгі час шчаслівая гаспадыня стафа.
Рой знаходзіцца пад апекай Мінскай амстаф-каманды – групы валанцёраў, якая займаецца дапамогай “байцам – амстафам і пітбулям. Гэтыя пароды вельмі часта трапляюць
у непрыемныя сітуацыі, бо заводзіць іх схільныя неблаганадзейныя людзі, а калі такі пёс трапляе ў бяду, рэакцыя звычайнага мінака – адразу выклікаць адлоў. Насамрэч, гэта актыўныя,
пазытыўныя і бясконца адданыя сабакі – ледзьве не ідэальныя ў рукох добрага і адказнага гаспадара. Калі Вы пажадаеце ўзяць сабе гадаванца Мінскай амстаф-каманды, валанцёры дапамогуць Вам
падабраць пса і дадуць парады па выхаванні.
Завіталі гадаванцы прытулку і на TUT.by, дзе праходзілі здымкі сабак Тасі і Ванечкі ды коткі Тыгры.
Жыццярадасная Тася нездарма здымалася з дырэктарам TUT.by Юрыем Зісерам – сабака так добра засвоіўся ў офісе, што паспеў і пачаставацца, і ўсе аддзелы абысці.
Не згубілася і вытанчаная котка-падлетак Тыгра, з якой прыйшла пазнаёміцца прыгажуня з гурта Лас-Вегас Марына Някрасава. Марына часта дапамагае бяздомным жывёлам. А Тыгра з задавальненнем ласцілася
да прысутных.
Чорны коцік Сярожа купаўся ва ўвазе з боку дзяўчат – мадэляў, валанцёраў і фатографа, покуль не з’явіўся канкурэнт – Зміцер Вайцюшкевіч. Сярожа зараз вялікі, прыгожы і дагледжаны кот. Адлоў застаўся ў мінулым, зараз ён чакае свайго гаспадара пад апекай валанцёра СуперКата.
Спявачкі Руся і Надзея Чугунова (Akana) пазнаёміліся з такімі ж жывымі і энэргічнымі дзяўчынкамі – сястрычкамі Афінай і Спартай.
У Сашы Ракаўца з гурта IQ48 жыве дома котка, падабраная на вуліцы. “Здаровы лось знаёміць вас з Сімай – ласкавай і ўтульнай тыгрушай.
Пёс Ванечка просіць звярнуць на сябе асаблівую ўвагу. Цягам 7 год пакалечаны ў маленстве сабака жыў на Мінскім моры і чакаў хоць якога кавалачку ежы, седзячы суткамі ў адной і той
жа позе. Косці Ванечкі неправільна зрасліся, але нягледзячы на ўсе пакуты, Ванечка зараз у надзейных руках і спадзяецца знайсці свой, самы сапраўдны дом. Ён шчыра рэагуе на дабрыню ўдзячнасцю і будзе
Вам самым адданым сябрам.
Вы таксама можаце завітаць на наш форум: паглядзець каталогі котак, кацятак і сабак, пазнаёміцца з нашай працай, дапамагчы, а лепей – далучыцца! http://forum.superkot.com/
Займальны фотарэпартаж “адзін дзень валанцёра тут http://shipelka.blog.tut.by/odin-den-v-priyute/
Звязацца з куратарам Мінскай амстафкаманды можна па тэлефоне +375333332277 (Людміла), праглядзець адпаведны раздзел http://forum.superkot.com/viewtopic.php?f=57&t=3079&start=75,
далучыцца да групы Ў Кантакце http://vkontakte.ru/club30941474
Мы ў Кантакце http://vkontakte.ru/groups?tab=inv#/club3531775
Мы на Фэйсбуку: група http://www.facebook.com/#!/groups/superkot/ і старонка http://www.facebook.com/#!/Superkot