Журналістам-фігурантам «справы БЕЛТА» забаранілі выезд з Беларусі

У панядзелак, 27 жніўня, на допыт у Следчы камітэт выклікалі журналістаў, якія праходзяць падазраванымі па справе аб несанкцыянаваным доступе да інфармацыі агенцтва БЕЛТА.

Фота: b-g.by

Фота: b-g.by


У выніку журналістам Паўлюку Быкоўскаму, Таццяне Каравянковай, Ганне Калтыгінай, Галіне Уласік і Ірыне Леўшынай уручылі пастановы аб часовай забароне на выезд з тэрыторыі Беларусі.
Раней гэтыя журналісты далі падпіску аб неразгалошванні.
Паводле ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”