А1 Xplore Music ад Deezer шукае кампазітараў для сваіх праектаў

А1 Xplore Music ад Deezer абвясціў пошук ампазітараў. Пераможца будзе ствараць аўтарскі аўдыёкантэнт адмыслова для праектаў А1. Вылучыць сваю кандыдатуру можна да 10 ліпеня.

a1_ischet_kompozitora.jpg


Каб узяць удзел, трэба проста запоўніць анкету, выбраць у ёй адно з двух тэставых заданняў і адправіць яго да названага тэрміну. Таксама можна прымацаваць партфоліа, але яго наяўнасць неабавязковая – таму шанс далучыцца да каманды А1 Xplore Music ад Deezer ёсць у кожнага аўтара незалежна ад вопыту.
«Маючы ў партфелі кабрэндынгавы музычны прадукт A1 Xplore Music ад Deezer, мы плануем актыўна развіваць гэты кірунак дзейнасці кампаніі, у тым ліку ў фармаце супрацоўніцтва з кампазітарамі, артыстамі, аранжыроўшчыкамі, чые творы з'явяцца на платформе. Спадзяемся на водгук з боку музычнага камьюніці Беларусі і яго актыўную ўключанасць», – пракаментаваў запуск конкурсу намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 па лічбавых платформах і кантэнце Антон Бладзік.
Праекты, анлайн-шоу, турніры і трансляцыі – усё гэта будзе суправаджацца аўтарскім аўдыёкантэнтам, які дададуць у медыятэку афіцыйнага акаўнта A1 Xplore Music ад Deezer.