Адам Глобус: «Цяпер шмат хто з беларускіх літаратараў ведае на сваёй скуры, што такое «трапіць пад гендар»

«Адным з дасягненяў сёлетняга літмарафону пад назвай «Прэмія Гедройца» лічу прапанову адмовіцца ад замоўленых рэцэнзій, — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook пісьменнік і сябар журы Гедройца Адам Глобус.



0301_hedroic_2013_02_pkeci.jpg

— Меркаванне самабытных крытыкаў не толькі не дадало аўтарам папулярнасці, а, наадварот, папсавала ім настроі і рэйтынгі. Больш за тое, меркаванні і парады праплачанай крытыкі яшчэ і раззлавалі сябровак ды сяброў журы. Цяпер шмат хто з беларускіх літаратараў ведае на сваёй скуры, што такое «трапіць пад гендар» і «атрымаць кухталёў ад феміністак». Самае гадкае, што нашы крытыкі яшчэ гулялі ў прадказальнікаў. Гуляць гулялі, але ніхто і блізка не прадказаў сапраўдны расклад балаў і месцаў. Таму платныя гульні ў прадказальнікаў варта пакінуць у мінулым. Хочаш прадказваць лёс? Хочаш ганіць пісак? Хочаш пляжыць і паліць кнігі? Прадказвай, гань, пляж і палі, але рабі гэта за свой кошт, а не за грошы, якія ахвяруюцца на падтрымку беларускай літаратуры, — падсумоўвае Адам Глобус