AKUTE вяртаецца! Сёння адбылася прэзентацыя сінгла «Ціск»

Славуты беларускі гурт AKUTE сёння, пасля доўгага маўчання, прэзентаваў першы сінгл пад назвай «Ціск». Кампазіцыя ўвойдзе ў склад новага альбома.

akute_cisk.jpg

Назва кампазіцыі — Ціск — цалкам адпавядае тым эмоцыям, якія могуць адчуць аматары фірмовага дыска-дэкадансу пры праслухоўванні сінгла, адзначаюць музыкі.
Дапамагае ўспрыняццю песні і візуальны шэраг — сімвалічнае відэа, зробленае ў фірмовай стылістыцы з адметнымі рысамі творчасці і айдэнтыкай гурта.


AKUTE — беларускі музычны гурт з Магілёва — быў заснаваны ў 2008 годзе. Гурт выдаў пяць поўнафарматных альбомаў. А шостую студыйную кружэлку музыкі плануюць выдаць увосень.

Быў неаднаразовым пераможцам нацыянальных і міжнародных рок-прэмій і конкурсаў: «Рок-каранацыя», Basowiszcza, «Даём рады», UltraMusic Awards, «Героі году» і інш. Стыль гурта самі музыкі вызначаюць як «дыска-дэкаданс».


Песні AKUTE увайшлі ў саўндтрэк першага беларускага моладзевага серыяла «Вышэй за неба», а самі музыкі сталі прататыпам гурта, вакол якога разгортваюцца падзеі фільма.


Паводле прэс-рэлізу